BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На працоўным месцы памёр памочнік гендырэктара Мазырскага НПЗ

На працоўным месцы памёр памочнік гендырэктара Мазырскага НПЗ, яго нядаўна судзілі па палітычным артыкуле.

18 ліпеня на працы памёр Валерый Бойша. Яму было 59 гадоў. Пра раптоўную смерць памочніка гендырэктара Мазырскага НПЗ паведаміла «Гомельская вясна».

Такія сумныя наступствы мела гісторыя прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці супрацоўнікаў Мазырскага НПЗ – самога Бойшы і рэдактара заводскай газеты Святланы Богуш.

Іх судзілі нібыта за “распаўсюджванне, вытворчасць, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую ​​дзейнасць”, – паведамляюць праваабаронцы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: “Мазырскі нафтаперапрацоўшчык”