BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На пратэст у Тбілісі выйшла дзвесце тысяч чалавек

У ноч з 11 на 12 траўня ў сталіцы Грузіі прайшла самая масавая акцыя пратэсту супраць прыняцця законапраекта «Аб празрыстасці замежнага ўплыву», які называюць аналагам расейскага закона аб «замежных агентах», паведамляе Euronews.

Удзельнікі акцыі патрабавалі ад урада краіны адклікаць законапраект, які, як лічаць яго крытыкі, дазволіць ураду душыць галасы незалежных НКА і апазіцыі.

Яго абаронцы, наадварот, настойваюць, што дакумент не ўтрымлівае рэпрэсіўных мер, і прызначаны для павелічэння празрыстасці арганізацый у некамерцыйным сектары. Яны таксама сцвярджаюць, што закон паўтарае нормы не з расейскага, а з амерыканскага заканадаўства.

Згодна з дакументам, СМІ, няўрадавыя арганізацыі і іншыя некамерцыйныя арганізацыі павінны будуць зарэгістравацца як «тыя, што пераследуюць інтарэсы замежнай дзяржавы», калі яны атрымліваюць больш за 20% фінансавання з-за мяжы.

Наступную акцыю супраць гэтага закона апазіцыя анансавала сёння ўначы ля будынка парламента Грузіі.

Заўтра павінна прайсці пасяджэнне юрыдычнага камітэта парламента, на якім скандальную ініцыятыву абмяркуюць у трэцім чытанні, піша «Эха Каўказа». Пасяджэнне сесіі і галасаванне ў трэцім, фінальным, чытанні ў парламенце павінна адбыцца 14 траўня.

Беларускае Радыё Рацыя