Падчас пратэстаў у ноч на 29 лістапада ў Тбілісі затрымалі дзесяцёх замежнікаў, сярод іх аказаўся 25-гадовы беларус Яўген Муравіцкі. Акрамя таго, за кратамі апынуліся восем грамадзян Расеі і адзін грамадзянін ЗША грузінскага паходжання. Пра гэта паведамляе выданне «NEWSGEORGIA» са спасылкаю на тэлекампанію «Imedi».

Усе затрыманыя абвінавачваюцца ў дробным хуліганстве, а таксама ў непадпарадкаванні паліцыі і аказанні супраціву.
Муравіцкі, па даных з яго сацсетак, імаверна, нараджэнец Салігорска, вучыўся ў Белдзяржуніверсітэце.
Беларускае Радыё Рацыя






