На беларускую праваабаронцу Алену Маслюкову распачалі спецыяльную вытворчасць. Ёй інкрымінаваныя ч. 1, ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Як распавяла Алена Маслюкова Праваабарончаму цэнтру “Вясна” https://t.me/viasna96/26094 , такая навіна яе не спужала:
-Як на гэта рэагаваць? Калі ў краіне не да законаў, то можна рабіць усё што заўгодна. Але гэта зусім не азначае, што яны мяне зламаюць ці прымусяць рабіць нешта не тое, чым я займалася. Я працавала ў праваабароне і буду працягваць сваю працу.
Алену Маслюкову запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне следчага камітэту па Гомельскай вобласці. Нядаўна ж яе ўключалі ў расейскі вышук.
Беларускае Радыё Рацыя