BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На рынку ў Берасці загарэліся гандлёвыя павільёны

Некалькі павільёнаў сёння былі пашкоджаны агнём на рынку “Юбілейны” ў Берасці, паведамілі ў МНС Беларусі.

Фота: скрыншот з відэа МНС

Рынак размешчаны на вуліцы Маскоўскай. Пасля атрымання паведамлення пра надзвычайнае здарэнне, на месца прыбылі ратавальнікі.

“Высветлілася, што гарэлі пяць гандлёвых павільёнаў, якія выкарыстоўваюцца для продажу нехарчовых тавараў”, – гаворыцца ў паведамленні ў Telegram-канале МНС.

Па інфармацыі ведамства, узгаранне было ліквідавана. “Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца”, – адзначылі там.

Варта нагадаць, што ў снежні мінулага года ў ГЦ “Беларусь” у Віцебску адбылося буйное ўзгаранне, з будынка гандлёвага цэнтра было эвакуявана 215 чалавек. У студзені гэтага года задымленне адбылося ў гандлёвым цэнтры “Сілуэт” у Менску.