Па словах намесніка старшыні Лідскага райвыканкама Аляксандра Часнойця, арыштаваныя працуюць з 8 раніцы да 5 вечара. За працу кожнаму чалавеку плацяць каля 20 рублёў.
«Працу выконваюць якасна, акуратна, заўваг няма. Такую ж працу будзем практыкаваць у далейшым», — сказаў чыноўнік.
Як адзначылі на «Ліда ТБ», утрыманне аднаго арыштаванага ў ІЧУ абыходзіцца ў 20 рублёў, таму іх прыцягваюць да «грамадска карысных працаў», каб яны маглі пакрыць гэтую суму.
Крыніца: Reform