BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Вадохрышча вызначаць месцы для купання ў адкрытых вадаёмах

Сёлета, упершыню за шмат гадоў, Вадохрышча будзе сапраўды традыцыйным. На большасці вадаёмаў усталяваўся трывалы лёд і ратавальнікі маюць намер выразаць у ім імправізаваныя іярдані.

Фота: bsu.by

Але, па словах інструктара Таварыства выратавання людзей на вадзе, за некалькі дзён да 19-га студзеня на вызначаных месцах пройдуць адмысловыя замеры:

-Перад правядзеннем любога мерапрыемства, асабліва масавага, мы абавязкова вызначаем таўшчыню лёду. Прысутнічаюць прадстаўнікі МНС, якія праводзяць разлікі і кажуць, можна ці не праводзіць мерапрыемства. Для любога масавага мерапрыемства таўшчыня лёду мусіць быць не менш за 25 сантыметраў.

Суразмоўца дадае, што з месцамі для арганізацыі купанняў на Вадохрышча ратавальнікі канчаткова вызначацца да серады, гэта значыць да 17 студзеня.

Беларускае Радыё Рацыя