BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Віцебшчыне затрымалі двух каталіцкіх святароў

На Віцебшчыне затрымалі двух каталіцкіх святароў — Анджэя Юхневіча і Паўла Лемеха. Падставы затрымання пакуль невядомыя, піша “Хрысціянская візія”.

Затрыманне адбылося ў сераду, 8 траўня, пасля сустрэчы ў Шуміліне.

Анджэй Юхневіч з’яўляецца старшынёй каардынацыйнай групы настаяцеляў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў Беларусі. Гэта касцёльны орган, які займаецца супрацоўніцтвам паміж манаскімі ордэнамі.