У райцэнтры Сянно за «экстрэмізм» судзілі спецыялістку па кадрах і ідэалагічнай рабоце Вікторыю Рэксць. Яна ж — кіраўніца прафсаюзнай «пярвічкі» Сенненскага райспажыўтаварыства.

Гэтая «пярвічка» лічыцца адной з найлепшых у раёне, яе кіраўніцу Вікторыю Рэксць неаднаразова ўзнагароджвалі за актыўнасць па прафсаюзнай лініі. Апрача гэтага, 34-гадовую жыхарку райцэнтра ў 2016 і ў 2019 гадах вылучалі ў склад выбарчых камісій ад БРСМ.
11 лютага справу прафсаюзнай актывісткі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) разглядалі ў судзе Сенненскага раёна. Працэс узначальвала суддзя Інна Досава.
Учора, 11 лютага, суд Сенненскага раёна разбіраў і яшчэ адну справу за «распаўсюд экстрэмізму». Старшыня суда Наталля Барысавец судзіла па ч. 2 арт. 19.11 КаАП гандлярку крамы «Беліта-Вітэкс» Юлію Якубовіч. Для дзяўчыны гэта быў ужо другі суд па «экстрэмісцкай» адміністратыўцы, піша @vicspring.
вясна