BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На вясковы дом гомельскай журналісткі Булавінскай накладзены арышт

Накладзены арышт на дом Марыі Булавінскай – рэжысёра, журналісткі, адной са стваральнікаў і аўтараў рэгіянальнага сайта і сацыяльных сетак “Флагшток”, якія прызнаныя ўладамі “экстрэмісцкім фармаваннем”.

Дом размешчаны ў вёсцы Рогі-Ілецкі Гомельскага раёна, паведамляе “Флагшток”.

“Арышт накладзены па рашэнні Следчага камітэта. Ніякай прычыны або крымінальнага артыкула, праз які арыштавалі маёмасць, мне не паведамілі”, – сказала журналістка.

Журналістка з восені 2020 года не жыве ў Беларусі.

Пра ператрус яна даведалася ад мясцовых жыхароў. “Ніякіх прыкмет, што гэта быў афіцыйны ператрус, няма. Людзі кажуць, што з дому нешта выносілі. Што менавіта, невядома”, — пракаментавала Булавінская.

У 2021 годзе ператрусы праходзілі па месцы яе рэгістрацыі ў кватэры ў Гомелі, а таксама ў маці і сястры.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: “Флагшток”