
Васіль Бераснеў – лідар аршанскага незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці, выконваючы абавязкі старшыні прафсаюза РЭП. Суддзя Наста Папко прызначыла яму 9 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Яшчэ падчас знаходжання ў СІЗА ў Васіля значна пагоршыўся стан здароўя: ён пакутаваў ад боляў у адзінай нырцы. Сітуацыя была настолькі крытычная, што медыкаментознае лячэнне не мела сэнсу, патрэбна была перасадка ныркі.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, нягледзячы на ціск за кратамі, сур’ёзныя праблемы са здароўем і выхад па памілаванні, Васіль так і не прызнаў сваёй віны.
Беларускае Радыё Рацыя