У плане вызвалення палітвязняў сёлета варта хутчэй чакаць паўтарэнне сцэнару 2025 году. На волю выйдуць хіба што некалькі соцень чалавек, пра ўсю тысячу асуджаных па крымінальных палітычна матываваных артыкулах пакуль што рана казаць. Адзначыў лектар і навуковы даследчык Йельскага ўніверсітэта, драматург, чалец Каардынацыйнай рады Беларусі Андрэй Курэйчык:

– Мы набліжаемся, бо мы бачым, што Лукашэнка зацікаўлены ў добрых стасунках з Дональдам Трампам, ён нават увайшоў адзін з першых у нейкую там Раду міру і г.д. Таму ён зацікаўлены, і гэта зацікаўленасць будзе, зразумела, выглядаць як такія разавыя акцыі па вызваленні палітвязняў невялікімі групамі.
На бягучы момант, як паведамляецца на старонцы Праваабарончага цэнтра “Вясна”, у Беларусі застаецца каля 1150 палітвязняў. Сярод іх — блогеры, бізнесмены, актывісты штабоў кандыдатаў у прэзідэнты, удзельнікі акцыяў пратэсту.
Беларускае Радыё Рацыя






