
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў праваабаронец Аляксандр Капуцкі.
“З Маладэчна прыйшла да мяне добрая, вестка: вызвалілі анкахворага палітвязня Паўла Кучынскага. Праўда, як перадае яго сябар, прывезлі хлапца з турэмнай лякарні ў гарадскую ў не вельмі, мякка кажучы, задавальняючым стане — з пнеўманіяй”
Палітзняволены маладэчанец мае першую групу інваліднасці — у яго лімфома Ходжкіна чацвёртай стадыі. Нягледзячы на анказахворванне, яго ўтрымлівалі ў зняволенні больш за два гады. У чэрвені пазамінулага года яго асудзілі да пяці гадоў калоніі, а па выніках апеляцыі паменшылі прысуд толькі на тры месяцы. Пры гэтым замена пакарання, на не звязанае з пазбаўленнем волі, судом не разглядалася.
У жніўні юрысты “Вясны”, занепакоеныя станам здароўя Паўла, зварот у Працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях.
Крыніца: t.me/viasna96






