BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На волю выйшаў палітвязень Дзмітрый Тур, асуджаны за пратэсты

На волю выйшаў палітвязень Дзмітрый Тур, асуджаны за пратэсты ў 2020 годзе ў Берасці, паведамляюць праваабаронцы. Ён быў за кратамі з лютага 2021 года (а яшчэ раней знаходзіўся пад хатнім арыштам).

This image has an empty alt attribute; its file name is photo_2024-04-10_21-47-37.jpg

Туру 33 гады. У жніўні 2021-га ён быў асуджаны судом Ленінскага раёна Берасця на 3,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. Свой тэрмін палітвязень адбываў у івацэвіцкай калоніі № 22. Дзмітрый Тур цалкам яго адбыў.

У Беларусі, паводле праваабаронцаў, цяпер налічваецца амаль 1400 палітычных зняволеных.