BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На волю выйшаў палітвязень, які за кратамі сустрэў сваё 18-годдзе

На волю выйшаў палітвязень, які за кратамі сустрэў сваё 18-годдзе. Дзяніс Хазей – фігурант берасцейскай справы аб «масавых беспарадках». Дзяніса, на той момант другакурсніка каледжа ў Высокім, разам з іншымі фігурантамі справы абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у горадзе 10 жніўня.

У сакавіку суд Маскоўскага раёна Берасця асудзіў хлопца да 3 гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі. Пад варту Хазея ўзялі адразу пасля прысуду. Свой тэрмін хлопец адбываў у выхаваўчай калоніі № 2. 30 снежня Дзяніс выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, піша «Берасцейская Вясна».