BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На волю выйшаў Уладзімір Булаўскі

Культурны менеджар Уладзімір Булаўскі быў асуджаны да 2 гадоў зняволення за «неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».

Фота са старонкі ПЦ Вясна

Пра вызваленне палітвязня павядамляюць сярод культурных дзеячоў Віцебска, піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!». 35-гадовы Уладзімір быў адным з чатырох палітвязняў, якіх асудзілі па гэтым артыкуле, — крыміналку завялі за некалькі адміністрацыйных спраў.

Першы раз ён быў затрыманы ў асноўны дзень галасавання на рэферэндуме, 27 лютага 2022 года, і арыштаваны на 15 сутак. Уладзімір мусіў выйсці на волю, але дадому яго прывезлі пяць сілавікоў, зладзілі ператрус і зноў забралі актывіста з сабой.  Другі раз яго затрымалі пасля таго, як 14 снежня 2022 года ў Віцебску затрымалі яшчэ трох чалавек, звязаных з дзейнасцю гастрапаба ROK’I PUB. Нагодай мог стаць адзін з канцэртаў. УДФР распачаў справу за нясплату падаткаў. Відаць, Булаўскага як арганізатара канцэртнай дзейнасці ў Віцебску таксама затрымалі ў межах гэтай справы. Вядома, што падчас знаходжання ў СІЗА-2 у мужчыны памёр бацька, але адміністрацыя не адпусціла Уладзіміра на пахаванне. У выніку Уладзіміра асудзілі за ўдзел у мірных акцыях. Ён адбываў пакаранне ў бабруйскай папраўчай калоніі №2.