BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На волю выйшаў журналіст Генадзь Мажэйка

На волю выйшаў палітзняволены журналіст Генадзь Мажэйка, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Акалічнасці вызвалення не называюцца, аднак, як піша «Позірк», ён, хутчэй за ўсё, цалкам адбыў тэрмін пакарання. Сёлета ў сакавіку Менскі гарадскі суд прыгаварыў Мажэйку да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Журналіста прызналі вінаватым паводле артыкулаў “распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы” і “абраза прэзідэнта”. Таксама Мажэйка быў ўключаны ў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

Паводле матэрыялаў справы, пасля падзеяў 2020 году журналіст нібыта апублікаваў у інтэрнэце «нэгатыўныя, непрыстойныя, недапушчалныя» каментарыі на адрас Лукашэнкі.

Фота @bajmedia