BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На волю выйшла цяжарная Наталля Левая

На волю выйшла цяжарная Наталля Левая, асуджаная за данаты.

39-гадовая Наталля Левая на пачатку красавіка чакае нараджэння дзіцяці. Блізкі да Аляксандра Лукашэнкі Тэлеграм-канал «Пул первого» паведаміў, што той падпісаў указ аб памілаванні Натальлі Левай, «зыходзячы з прынцыпаў гуманнасці і з улікам жыццёвай сытуацыі асуджанай».

У ліпені 2024 года Наталлю асудзілі за данаты на шэсць гадоў калоніі паводле трох крымінальных артыкулаў: «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці», «фінансаванне ўдзелу ў ваенных дзеяньнях на тэрыторыі замежнай дзяржавы» і «фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання».

Беларускае Радыё Рацыя