На волю выйшаў былы дэсантнік з Салігорску, палітвязень Руслан Акостка. Пра гэта паведамілі праваабаронцы “Вясны”.
Руслан Акостка
У лістападзе 2020-га Руслан правёў акцыю ў памяць па загінулым Рамане Бандарэнку — прайшоў з бел-чырвона-белым сцягам амаль праз увесь горад. Спярша яго асудзілі на 15 сутак, потым пачалі крымінальную справу за нібыта супраціў супрацоўнікам міліцыі пры затрыманні. Акостку прысудзілі 3 гады пазбаўлення волі, потым дадалі яшчэ год, абвінаваціўшы ў непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі.
Таксама стала вядома, што на волю выйшаў палітвязень Яўген Батура, які быў асуджаны да двух гадоў так званай «хіміі» за ўдзел у пратэстах у Менску.
Беларускае Радыё Рацыя