Мы бачым чарговую хвалю памілаванняў верагодна таму, што людзей, асуджаных па крымінальных палітычна матываваных артыкулах, трэба недзе трымаць у калоніі ці на хіміі.

Агулам колькасць палітвязняў на Берасцейшчыне, нягледзячы на тое, што шмат хто выходзіць на волю ў сувязі з адбытым тэрмінам пакарання, трымаецца прыкладна на адным і тым жа роўні, – перакананая праваабаронца спадарыня Ганна:
– На жаль, ніякага пацяплення няма. Увогуле сёлета колькасць справаў, якія разглядаюцца ў судах, вышэйшая, чым была, напрыклад, у 2022 ці ў 2023 годзе. І акрамя тых справаў, якія даходзяць да судоў, ёсць яшчэ іншыя формы рэпрэсій. У Берасцейскай вобласці ў некаторых гарадах адбываецца ціск на людзей, якія нібыта знаходзяцца ў нейкіх спісах.
Апошняя зафіксаваная колькасць палітвязняў у Берасцейскай вобласці – 278 чалавек. На цяперашні момант працягваюцца палітычныя суды за падзеі яшчэ чатырохгадовай даўніны.
Беларускае Радыё Рацыя