
Пра ліквідацыю ўзгарання на тэрыторыі Лепельскага рамонтна-механічнага завода (Віцебская вобласць) паведаміла прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Адзначаецца, што гарэла “сушыльная камера кантэйнернага тыпу, якая стаіць асобна”.
Загінулых няма.
Прычына інцыдэнту высвятляецца.
Паводле звестак МНС, у мінулыя аператыўныя суткі (з 06:00 да 06:00) у Беларусі адбылося 11 пажараў, загінуў адзін чалавек — пенсіянер у Глыбокім (Віцебская вобласць).
З пачатку года зафіксавана 2.730 пажараў (на 1,8% менш, чым за той жа перыяд 2023-га). У 2024 годзе агонь траўмаваў 249 чалавек (-6,7%).
У актуальных даных ведамства гаворыцца, што з пачатку года ў выніку пажараў загінула 277 чалавек (+10,4%), але, верагодна, гэта састарэлая інфармацыя.
Пра 277 загінулых ад агню з пачатку года МНС паведамляла 11 чэрвеня.
Крыніца: pozirk.online