BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Змітра Дашкевіча завялі новую крымінальную справу

Як паведамілі сваякі палітвязня Змітра Дашкевіча, на яго завялі новую крымінальную справу па артыкуле 342 (Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Да завяршэння ягонага другога тэрміну заставалася 2 месяцы.

Фота: ПЦ “Вясна”

Зміцер адбывае зняволенне ў калоніі № 14 у Навасадах. Вядома, што ў СІЗА ў Жодзіне ён быў паўгода ў карцары.

Нагадаем, Зміцер павінен быў выйсці на волю з “папраўчай” калоніі № 14 па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня 2023 году, але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы паводле арт. 411 Крымінальнага кодэксу («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі»). Суддзя Тацяна Дзеравянка прызначыла Змітру яшчэ год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Беларускае Радыё Рацыя