BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На журналіста Андрэя Мялешку заведзена крымінальная справа

На гарадзенскага журналіста Андрэя Мялешку, які зараз жыве ў Беластоку, у Беларусі заведзена крымінальная справа па трох артыкулах.

Андрэй Мялешка
Андрэй Мялешка

Пра гэта ён даведаўся днямі пасля таго, як да яго па месцы пражывання ў Гародні прыйшлі прадстаўнікі сілавых структураў з адпаведнай пастановай. Незадоўга да гэтага былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэр’яламі яго сацыяльныя сеткі.

– Быў ператрус, хаця б я хутчэй яго назваў аглядам. Але пратакол ператрусу яны ўсё ж такі склалі. Паглядзелі пакой у мамы. У гэтым пакоі, наколькі я памятаю, тры ці чатыры разы рабілі ператрус за ўвесь час, за апошнія 10 гадоў. Забралі нейкія дзве старыя майкі. Сказалі: вось вопіс маёмасці, якую мы канфіскоўваем.

Андрэй Мялешка – вядомы гарадзенскі журналіст-фрылансер, актывіст, калекцыянер. У 2021 годзе быў вымушаны выехаць з Беларусі. Зараз жыве ў Беластоку.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя