BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Набажэнствы Крыжовага шляху католікам дазволілі толькі на Гарадзеншчыне

Сёлета традыцыйныя для Вялікага посту набажэнствы Крыжовага шляху католікам дазволілі правесці па вуліцах гарадоў толькі ў адным рэгіёне Беларусі — Гарадзенскай вобласці. Там працэнт каталіцкіх вернікаў найбольшы, піша Katolik.life.

Фота: Katolik.life

У мінулую пятніцу католікі праводзілі Крыжовы шлях у цэнтры Смаргоні і Дзятлава, у суботу — па вуліцах Гародні, у нядзелю — у цэнтры Вялікай Бераставіцы.

У Вялікую сераду, 16 красавіка гарадскія набажэнствы пройдуць па вуліцах Іўя і Наваградка. Таксама 16 красавіка агульнагарадскі Крыжовы шлях запланаваны ў Менску, але ён адбудзецца ў двары храму — касцёлу на Залатой Горцы.