BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Нацыянальны санктуарый збірае сродкі на рамонт

Фота: wikipedia.org

Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай збірае грошы на рамонт святыні пасля пажару ў траўні 2021 года.

Больш за 30 000 даляраў трэба толькі на аплату за распрацоўку дакументацыі, без якой нельга прыступіць да будаўніцтва. На дадзены момант вырашана выканаць праектныя працы па першых двух чэргах – узмацненні падмуркаў і замене часовага даха на пастаянны.

Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміў пробашч парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік:

– Плануецца, што завершыцца працы да канца кастрычніка, у пачатку лістапада. Пададзім на экспертызу. Асноўнай праблемай цяпер з’яўляецца тое, што не маем сродкаў, прынамсі большай часткі, на аплату праектных прац другой чаргі.

Ахвяраваць на аднаўленне Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе кожны жадаючы можа па рэквізітах на афіцыйным сайце каталіцкай святыні.

Беларускае Радыё Рацыя