
Андрэй Толчын летась у сакавіку быў асуджаны да 2,5 гадоў зняволення, але ў верасні выйшаў на волю паводле ўказа аб памілаванні. Але праз паўтара месяца журналіста зноў затрымалі. У яго жыллі сілавікі зладзілі ператрус. Пра тое, што стала прычынай пераследу і дзе на сёння ўтрымліваюць журналіста, — невядома. 5 снежня яго імя знайшлося ў раскладзе суда Савецкага раёна Гомеля па справе па адміністрацыйным артыкуле «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Вынік суда невядомы, з таго часу звестак пра Толчына ніякіх няма.
Андрэю Толчыну 65 гадоў. У Гомелі яго ведаюць не толькі як журналіста-фрылансера, але і як грамадскага актывіста.
Беларускае Радыё Рацыя






