BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як прастора CreateCulture Space ў Вільні падтрымлівае беларусаў

Адны з самых крэатыўных імпрэз Вільні ладзяцца ў творчай прасторы CreateCulture Space. Яе сузаснавальніцы імкнуцца да разнастайнасці, крэатыву і пазітыву. Яны прыдумляюць цікавыя мерапрыемствы не толькі самі, але і даюць прастору іншым. Такім чынам да іх завітваюць не толькі беларусы, але і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў.

Госця Рацыі — сузаснавальніца творчай прасторы CreateCulture Space Надзея Ількевіч распавядае пра мерапрыемствы, якія праходзяць на іх пляцоўцы, у тым ліку дабрачынную выставу Ніны Маргаевай, а таксама планы на будучыню нашай карэспандэнтцы Таццяне Смоткінай.

РР: Выстава Ніны Маргаевай. Калі ласка, распавядзіце, ці вы самі прапанавалі правесці гэтую выставу, ці на вас людзі выйшлі? Бо сапраўды чалавеку патрэбна дапамога?

Нам прапанавалі стаць пляцоўкай для гэтай выставы, і мы, канешне, адразу пагадзіліся, бо мы з’яўляемся адной з культурных пляцовак у Вільні для беларусаў. Для нас вельмі важна падтрымліваць не толькі розныя ініцыятывы, але і дапамагаць. Вось Ніна Маргаева апынулася ў складанай сітуацыі, і вельмі добра, што яе сябры, а таксама ўсе тыя, хто хоча яе падтрымаць, арганізавалі гэтую выставу, дзе можна пакінуць данаты, а таксама набыць працы Ніны. Спадзяёмся, што гэта дапаможа. Таксама ў лютым будзе працяг гэтай ініцыятывы, дзе сябры, мастакі, мастачкі будуць рабіць яшчэ адну выставу.

РР: Я ведаю, што ў вашай творчай прасторы былі некаторыя складанасці, але ўсё ж такі вы выжылі. Распавядзіце, што плануеце ў бліжэйшы час. Гэты месяц ужо заканчваецца, але што цікавага чакаецца ў наступным?

У нас шмат мерапрыемстваў будзе ў студзені і ў лютым. У нас ёсць іншаземцы, якія жывуць у Вільні і якія вельмі творчыя. Яны прапанавалі арганізаваць музычна-паэтычны адкрыты мікрафон. Ён збірае ад 40 да 50 чалавек, дзе кожны можа падзяліцца сваёй аўтарскай паэзіяй. І гэты мерапрыемства збірае не толькі беларусаў, але і людзей з іншых краін: з Амерыкі, Індыі, Ірана, Літвы.

Мы ўсё больш становімся такой пляцоўкай, якую робяць беларусы, але і для людзей з іншых культур, якія зараз знаходзяцца ў Вільні. Такім чынам мы можам расказваць пра сітуацыю ў Беларусі і натхняць іх дапамагаць...

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:


Беларускае Радыё Рацыя