BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Надзея Салаўёва: Улада не можа спыніць іншадумства

Адзіны дзень галасавання ў Беларусі, які мае прайсці 25 лютага, не вызначаецца шырокім медыйным розгаласам. Гэтак званае галасаванне нечым нагадвае безальтэрнатыўнае галасаванне ў камуністычныя часы. Адзіная розніца ў тым, што інфармацыя тады была па-беларуску, а цяпер – не. Ды і беларусаў падзялілі не толькі ў гэтым.

Кажа кіраўнічка беларускага хабу ў Беластоку “Новая Зямля” Надзея Салаўёва:

– Самаабвешчаная ўлада не можа спыніць іншадумства і не можа спыніць волю, гэта будзе далей працягвацца.

РР: Ідуць рэпрэсіі супраць тых, хто вярнуўся. Для тых, хто застаецца за мяжой, улады таксама ўжываюць нейкі сродкі – з пашпартамі, з маёмасцю. Таксама выбары, за мяжой цяпер нельга прагаласаваць.

– Так. Зразумела, што Павел Латушка сустракаўся на хабе з грамадой. Ён два такія пункты вызначыў. Я іх цалкам падзяляю. Першы, гэта тое, што рэжым проста помсціць за тое, што столькі людзей з’ехала. Гэта ўдар па эканоміцы, па ўзроўні паслуг, узровень вытворчасці знізіўся.

Лукашэнка такога кшталту чалавек, які не можа не помсціць. Ён не можа супакоіцца. Другі чыннік, гэта тое, што тыя, якія выехалі, гэта людзі, якія актыўныя, якія штосьці ствараюць. Зразумела, што рэжыму такія непатрэбныя. Ён іх усяляк выціскае і робіць усё, каб мы туды не вярнуліся, гэта іх мэта.

30-ць гадоў – гэта вельмі доўга для кіраўніцтва аднаго чалавека. Мы бачым, што прагрэсу няма, стагнацыя або заняпад. Зразумела, што людзі хочуць чагосьці новага, іншага ўзроўню жыцця. Грамадству не адпавядае ўзровень улады, тое што яны могуць прапанаваць людзям. Зразумела, што людзі вырашылі абраць такую ўладу, якая б адпавядала іх патрабаванням.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Сярод новапрызначаных прэтэндэнтаў дэпутатаў рэжым прапануе зафіксаваць выбаршчыкам, што пойдуць на ўчасткі: паміж сілавікамі розных службаў, да прыдворных партыек: КПБ, Ліберальна-дэмакратычнай, альбо “Белай Русі”. Ужо не дзіўна, што праграм у прэтэндэнтаў у дэпутаты няма.  

Гэты выбарчы працэс выглядае поўнай прафанацыяй правоў і свабодаў беларускай нацыі.

Беларускае Радыё Рацыя