BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Надзею Сцепанцову і Жану Захаркевіч завочна засудзілі да калоніі

Жана Захаркевіч і Надзея Сцепанцова

Як паведамляе “Гарадзенская праваабарона” 19 жніўня Гарадзенскім абласным судом абвешчаны прысуд па завочнай крымінальнай справе сёстраў Надзеі Сцепанцовай і Жаны Захаркевіч. Прадказальна, што абедзвюх прызналі вінаватымі ў спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненым паўторна. Паводле часткі 2 артыкулу 361-4 Крымінальнага Кодэксу суддзя Юрый Казакевіч прызначыў ім пазбаўленне свабоды на тэрмін 4 гады кожнай.

Па сукупнасці з ранейшым прысудам суда Ленінскага раёну Гародні ад 10 сакавіка 2021 году  (тады абедзвюх гарадзенак засудзілі да «хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту 6 верасня 2020 году ў Гародні) з улікам зменаў, унесеных вызначэннем судовай калегіі па крымінальных справах Гарадзенскага абласнога суду ад 19 ліпеня 2022 году, канчаткова вызначана пакаранне пазбаўленнем свабоды Надзеі Сцепанцовай на тэрмін 5 гадоў і 6 месяцаўЖане Захаркевіч – на 5 гадоў з адбываннем зняволення ў «папраўчай» калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Арышт з маёмасці Сцепанцовай і Захаркевіч, накладзены раней органамі, зняты.

Напомнім, што Надзея Сцепанцова і Жана Захаркевіч ужо значны час не пражываюць у Беларусі. Так званая спецвытворчасць у дачыненні іх была пачатая 2 траўня бягучага году. Судовы працэс над імі пачаўся 5 жніўня і скончыўся зараз 19-га.