Раніцай 1 лютага зафіксавана мінімум 3 заходы расейскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шахед» у Беларусь з Украіны і Расеі, піша маніторынгавая група «Беларускi Гаюн».

Паводле інфармацыі рэсурсу, дроны заходзілі курсам на Брагін і Асарэвічы, а адзін заляцеў з Расеі, прайшоў па мяжы і вылецеў ва Украіну праз Тры сястры.
Авіяцыя ВПС Беларусі ноччу і раніцай не ўзнімалася.






