BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Найменш 8 беларускіх палітвязняў утрымліваюць у рэжыме інкамунікада

Больш за чатыры гады бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Сёлета сілавікі ладзяць “рэйды” па гарадах, выклікаюць на размовы, прэвентыўна затрымліваюць, у тым ліку былых палітвязняў. Таксама праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі, а таксама пра пагаршэнне здароўя зняволеных.

Здымак ілюстрацыйны

Палітвязнямі за мінулы месяц былі прызнаныя 29 чалавек. 8 чалавек былі асуджаныя да пазбаўлення волі. У рэжыме інкамунікада (бяз сувязі са знешнім светам) утрымліваюць мінімум 8 палітзняволеных.

Усяго станам на сёння прызнаныя палітычнымі вязнямі 1153 чалавекі. Пра гэта інфармуе ПЦ “Вясна”. Ініцыятыва “Дысыдэнт-бай” традыцыйна падае большую лічбу палітвязняў – 1288. З іх 179 жанчын і адзін няпоўнагадовы ў зняволенні альбо іх свабода абмежаваная; 23 асоба былі адпраўленыя на прымусовае лячэнне.