13 снежня 1919 года ў Менску раскалолася Рада БНР. Сацыялісты і сацыял-дэмакраты не прыйшлі да згоды ў пытанні супрацы з уладамі Польшчы. У выніку правялі два сходы і абралі два розныя кіраўніцтвы, якія не прызнавалі адно аднаго.


Якую ролю раскол займеў для гісторыі Беларусі тады і зараз тлумачыць гісторык Алесь Пашкевіч:
– Гэты раскол не быў фатальнай з’явай. Гэта ні на што не ўплывала. Так ці іначай Беларускай Народнай Рэспубліцы тады шанцаў здзейсніцца не было. Нічога вынесці з той сітуацыі, акрамя таго што вынеслі, таксама наўрад ці было магчыма. Усё вырашылася на полі бою паміж Польшчай і тагачаснай Савецкай Расеяй. А беларускі рух не меў такога патэнцыялу ў той час, на жаль. Як тады, так і цяпер беларускае пытанне фактычна не з’яўляецца самастойным. Яно моцна залежыць ад знешніх фактараў. Нам важна не страціць тэрыторыі, якія засталіся нам у спадчыну, ну і чакаць свайго часу.
У выніку расколу галоўны кіраўнічы орган БНР з 1919 года дзейнічае ў эміграцыі. Цяперашняя старшыня – Івонка Сурвіла.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя






