Сяргею Зеляноўскаму 51 год. Ён родам з Менска. Жанаты, мае непаўналетнюю дачку.

З 2020 года Зеляноўскі прыйшоў на працу ў «Пеленг». Ён працаваў на механаапрацоўчай вытворчасці на пасадзе наладчыка станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем, мае 4-ы разрад.
Дакладная дата яго затрымання невядомая, але гэта адбылося пасля аблавы на «Пеленгу», якая некалькі месяцаў працягвалася з ліпеня 2024 года. Людзей правяралі на паліграфе, праглядалі іх тэлефоны, а таксама выклікалі на размовы. Дагэтуль выходзіла расследаванне «Белпола» пра тое, як «Пеленг» абыходзіць санкцыі.
Вядома пра некалькі крымінальных спраў супраць супрацоўнікаў прадпрыемства па артыкулах пра «заклікі да санкцый». Сярод іх і Зеляноўскі — па ч. 3 арт. 361 КК яму пагражала ад 4 да 12 гадоў калоніі са штрафам. 21 красавіка яго прозвішча з’явілася ў спісе «тэрарыстаў».
Сутнасць справы, як і прысуд — невядомыя, піша «Наша Ніва».
вясна