Прынята лічыць, што дэмакратычная дзяржава будуецца, зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў. Ці бачаць беларусы замежжа палітычную сілу, якая стаіць на нацыянальнай платформе, і якую палітычную сілу яны лічаць вядучай на дадзены момант.

Адказваюць беларусы Беластоку:
-З майго пункту гледжання, найбольш выразныя нацыянальныя каштоўнасці вызнаюць тыя палітычныя сілы, якія вядуць, скажам так, сваю генеалогію ад Партыі БНФ і ад той сацыял-дэмакратычнай супольнасці, якую калісьці засноўваў спадар Ткачоў.
-Палітычныя сілы, дэмакратычныя, яны зараз вельмі раздробленыя. І такіх плыняў нават падлічыць цяжка.
-На мой погляд, век рамантызму ўжо прайшоў. І нацыянальнае будаўніцтва, і нацыянадьная ідэя, мне здаецца, ужо не так актуальныя. Нам трэба нешта, што аб’яднае ўсіх беларусаў.
Апытанне паказала, што палітычным сілам патрэбна шмат працаваць сярод беларускай дыяспары, не кажучы ўжо пра беларусаў у самой Беларусі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






