BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Напрыканцы чэрвеня пачнецца яшчэ адзін завочны суд

25 чэрвеня ў Берасцейскім абласным судзе пачнецца разгляд завочнай крымінальнай справы ў дачыненні да Яўгена Вільскага, Вадзіма Дзмітранка, Вольгі Карач, Анатоля Котава, Веранікі Цапкала. Працэс прызначаны весці суддзя Андрэй Лешчанка.

This image has an empty alt attribute; its file name is photo_2024-06-17_18-16-47-1024x683.jpg

Фігурантаў справы абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў — «змова або іншыя дзеянні з мэтай захопа дзяржаўнай улады» (ч. 1 арт. 357 КК), «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК), «стварэнне экстрэмісцкага фармавання» (ч. 1 і ч. 3 арт. 361-1 КК), «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» (арт. 369-1 КК) і «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК).

вясна