BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Наста Базар: Нашыя феміністкі бачныя на міжнародным роўні

Беларускія палітзняволенныя жанчыны, якія вызваляюцца з калоніі, знаходзяць сілы ўключацца і ў актывісцкую, і ў палітычную дзейнасць.

Пра гэта распавяла леташняя праваабаронца году (па версіі беларускай праваабарончай супольнасці), феміністка Наста Базар:

-Хутка будзе год, як вызвалілася Дар’я Афанасьева. І вось гэта той выпадак, калі з аднаго боку, патрэбна рэабілітацыя і трэба прыйсці ў сябе, каб працаваць. З другога боку, тая колькасць інтэрв’ю, якія яна дала за гэты год, проста неверагодная колькасць інтэрв’ю. І яна кажа пра гэта, яна яшчэ кажа пра ўразлівыя групы, пра ЛГБТК, у прыватнасці, пра лесбіек, пра бісексуальных жанчын. Таксама прыемна, што былі ўзнагароджаны Даша Афанасьева, Іра Альхоўка і Юля Міцкевіч, яны атрымалі вялікую міжнародную ўзнагароду. І гэта таксама для мяне вельмі важна, таму што гэта прызнанне агулам нашай моцы.

“Таму нашыя феміністкі бачныя на міжнародным роўні”, – дадала Наста Базар.

Цалкам гутарка:



Беларускае Радыё Рацыя