BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Настаўніца з Менска выйшла на волю па памілаванні

Малады філолаг і настаўніца Дар’я Хмяльніцкая, асуджаная летась на 5,5 гадоў пазбаўлення волі, выйшла на свабоду па памілаванні, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на Беларускі ПЭН.

Дар’ю затрымалі ў кастрычніку 2023 года і абвінавацілі ў актыўным удзеле ў несанкцыянаваных акцыях і фінансаванні замежных ваенных дзеянняў. Судовы вырак вынесла суддзя Алена Ананіч. Дзяўчына з Менска скончыла філфак БДУ, дзе вывучала ўсходнія мовы, і вярнулася працаваць у родную беларускамоўную гімназію №23. Яе дыплом у 2022 годзе быў прызнаны адным з лепшых на факультэце. Акрамя працы ў школе, Дар’я актыўна займалася мастацкімі перакладамі і літаратурнай дзейнасцю.

На конкурсе «Зярцала словаў» яна заняла другое месца за пераклад кітайскай прозы на беларускую мову.