BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Настаўніцу па фартэпіяна з Віцебска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Таццяне Лук’янавай 41 год. У 2003‑м яна скончыла Віцебскую дзяржаўную музычную вучэльню імя Салертынскага, у 2008‑м — Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па класе фартэпіяна, а ў 2009‑м — магістратуру, атрымаўшы ступень магістра музыказнаўства.

Таццяна Лук’янава

Таццяна была артысткай і салісткай камернага аркестра Віцебскай абласной філармоніі з 2007 па 2010 гады. Некалькі гадоў выступала ў складзе фартэпіяннага дуэта, які актыўна гастраляваў па сцэнах Беларусі і Расіі. З 2008 па 2020 год Таццяна выкладала спецыяльныя дысцыпліны ў музычным каледжы і профільнай школе ў Віцебску. Яшчэ Лук’янава доўгі час выкладала танцы, піша «Наша Ніва».

Жанчыну асудзілі ў 2025 годзе па абвінавачанні ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4). Верагодна, ёй прысудзілі «хатнюю хімію».