Настаўнікі Гомельшчыны праз бацькоўскія чаты запалохваюць бацькоў выбухоўкай з Украіны. Нібыта яе дастаўляюць перад навагоднімі святамі пад выглядам піратэхнікі.

Праваабаронцы «Гомельскай Вясны» атрымалі паведамленні з некалькіх адукацыйных устаноў вобласці. Настаўнікі рассылаюць аднолькавы тэкст, напісаны па-расейску, у якім гаворыцца, што нібыта «сіламі спецыяльных службаў Украіны праз розныя крыніцы, па паветры, наземным і іншым шляхам ажыццяўляецца дастаўка па ўсёй тэрыторыі Расеі петард…, якія маюць выбухова-небяспечнае рэчыва і дэтануючае рэчыва імгненнага дзеяння».
Жыхары аднаго з раёнаў Гомельшчыны расказалі: настаўніца прызналася, што напісала ў бацькоўскім чаце гэтае паведамленне па распараджэнні кіраўніцтва школы. А школьнай адміністрацыі адпаведнае даручэнне далі ў раённым аддзеле адукацыі.
Беларускае Радыё Рацыя