Як стала вядома «Нашай Ніве», зняволенай праваабаронцы Насце Лойцы пастрожылі ўмовы зняволення.

Праблемы ў Насты пачаліся пасля таго, як восенню 2024-га яе адвезлі з калоніі ў Менск для ўдзелу ў судзе ў якасці сведкі. Калі Лойку пасля гэтага вярнулі ў калонію, то перавялі ў іншы атрад і неўзабаве яна трапіла ў ПКТ.
У ПКТ зняволенага ізалююць ад астатніх людзей, ён пастаянна знаходзіцца ў камеры (можа быць адзін, можа і з некалькімі суседзямі), трапляючы на свежае паветра толькі падчас прагулак. Умовы ў ПКТ лепшыя, чым у ШІЗА, зняволены хаця б мае падушку і коўдру.
Нагадаем, Насту затрымалі 28 кастрычніка 2022-га. Праваабаронцу асудзілі да 7 гадоў зняволення па артыкуле 130 КК («распальванне варажнечы»).






