BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Наступ украінскіх войскаў на Курскую вобласць ды чарговае адключэнне святла

Наступ украінскіх войскаў на Курскую вобласць у Расеі ды чарговае адключэнне святла.

Такія тэмы цяпер актуальныя для беларускі спадарыні Кацярыны, якая ў ваенны час жыве на ўкраінскай тэрыторыі. Яна адзначыла, што апошнія дні паўтараецца сітуацыя з блэкаўтам:

Насамрэч зараз востра стаіць пытанне наконт святла, адключэння электраэнергіі. Бо мы на працягу 10 месяцаў жылі ў такіх жорсткіх умовах, калі адключалі святло і яго не было па 20 гадзін. А гэта вельмі важна. І мы не ведаем, што нас яшчэ чакае зімой, калі будзе халадней. Напэўна, гэта самае важнае пытанне, бо без электраэнергіі жыць вельмі цяжка.

Поўнамаштабная вайна ва Украіне сёння, 11 жніўня, ідзе роўна 900 дзён. Украінскае войска паспяхова працягвае займаць тэрыторыю ў Курскай вобласці.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя