BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Нашы акцыі не атрымаліся б без дапамогі валанцёраў”

У сусветны дзень Валанцёра, які адзначаецца 5 снежня, арганізатар акцый беларусаў Варшавы Васіль Плешкуноў выказвае падзяку ўсім валанцёрам.

 Якім чынам ім дапамагаюць валанцёры распавядае Васіль Плешкуноў:

– Па рознаму, хтосьці, напрыклад, робіць нам абвесткі, хтосьці робіць нам нашы афішы, хтосьці проста дапамагае, каб данесці нашу апаратуру. Тут таксама трэба прыкласці моц. Таксама ў нас заўсёды ёсць скарбонка, куды людзі кідаюць грошы.

Па словах Васіля Плешкунова, у Беларусі ён сам таксама стараўся дапамагаць чым мог:

– Да валанцёрскага руху дачынення не меў, але ж калі патрэбна была якая дапамога і ў мяне пыталіся, я дапамагаў заўсёды. На акцыі, якія праходзілі ў Магілёве, я даваў матэрыялы для стварэння транспарантаў, і гэта мы ўсё выкарыстоўвалі. То бок рабіў усё, што патрэбна было зрабіць для нашай барацьбы.

 Васіль упэўнены, што ў беларусаў валанцёрскі рух быў спрадвеку і называўся ён «Талака».

Беларускае Радыё Рацыя