BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Наталлі Бачурынскай змякчылі прысуд і выпусцілі на волю

У Гомельскім абласным судзе 13 студзеня Наталлю Бачурынскую асудзілі паводле арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса на тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 500 базавых велічынь.

Як даведалася «Гомельская Вясна», падчас разгляду апеляцыйнай скаргі Вярхоўны суд перакваліфікаваў абвінавачванне з «фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці» на «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК).

У выніку, улічваючы кепскі стан здароўя, Наталлі змякчылі прысуд і прызначылі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).

вясна