BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Наталля Басалыга-Гарачка: Шмат беларусаў выйшла з-за кратаў, і ім патрэбна дапамога

Грамадская актывістка Наталля Басалыга-Гарачка з Менска чацвёрты год жыве ў Варшаве.

Жыве вельмі сціпла, зарабляе на жыццё доглядам за дзецьмі, але знаходзіць час дапамагчы  беларусам, якія  апынуліся па палітычных матывах у Варшаве, гаворыць спадарыня Наталля:

-Як мы жывем? Як хто можа. Я здымаю пакой, як  і здымала, толькі трошкі большы, чым раней. Раней у мяне быў пакойчык, што не павярнуцца, а зараз я магу хадзіць па пакоі. Зарэгістравана ў бюро занятасці, ствараю лялькі, бранзалеткі. Але ў мяне на першым месцы ўсё ж такі беларусы. Зараз шмат беларусаў, якія выйшлі з-за кратаў, і ім патрэбна тут дапамога. Я іх бяру за руку, вяду на Табарова.

Наталля Басалыга-Гарачка стала вядомай усёй Беларусі падчас выбараў 2015 года. Займаючыся назіраннем на адным з выбарчых участкаў Менска, куды завітаў Лукашэнка, адзіная не ўстала перад ім і не падала рукі.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя