BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Наталля Дуліна: У нашых галовах ужо адбыліся змены

На канферэнцыі "Новая Беларусь" Наталля Дуліна ў цэнтры.
На канферэнцыі “Новая Беларусь” Наталля Дуліна ў цэнтры.

Не маўчаць – гэта вельмі важна і гэта тое, што вядзе людзей за сабою. Так кажа былая палітычная зняволеная Наталля Дуліна, удзельніца канферэнцыі “Новая Беларусь”, што праходзіць у Варшаве. Яна прыводзіць у прыклад 2020 год, калі беларусы не пабаяліся і не маўчалі. Наталля пры гэтым зазначае, што рэалістычна глядзіць на рэчы і разумее, што вельмі цяжка цяпер уплываць на падзеі ў Беларусі:

– Я разумею, што ўнутры Беларусі мы мала што можам зрабіць. Але ёсць адна рэч, вельмі важная, калі ты не можаш змяніць свет, ты мяняе сябе. Мне здаецца, што мы ўсё такі змянілі сябе, узялі на сябе гэтую смеласць і рызыкнулі. І цяпер нашая задача не тое, каб не здрадзіць сваім мэтам, а проста застацца людзьмі, у якіх пачуццё сваёй годнасці на першым месцы.

“Я думаю, што нешта павінна адбыцца, бо змены ўжо адбыліся ў нашых галовах, а значыць, мы прайшлі больш за палову нашага шляху”, – кажа Наталля Дуліна.

Беларускае Радыё Рацыя