Будзе вызваленая сотня палітвязняў ці адразу тысяча – не ў гэтым справа. Больш абурае сам факт вызвалення палітвязняў праз прымусовую дэпартацыю.

Сітуацыю з верагодным вызваленнем закладнікаў беларускага рэжыму ўжо ў снежні пракаментавала былая палітзняволеная, якая зараз жыве ў Літве, выкладчыца італьянскай мовы Наталля Дуліна:
– Я не ведаю адкуль пайшла гэтая інфармацыя, і я так разумею, што яна не была аб’яўленая нейкім афіцыйным чынам. Мяркую, што гэта на ўзроўні надзеі, ці на ўзроўні, можа, нейкіх чутак, я не ведаю, але, напэўна, усё можа быць.
Паведамленні пра магчымае вызваленне 100 беларускіх палітычных зняволеных у снежні з’яўляюцца пакуль што непацверджанымі. Разам з тым далейшыя вызваленні закладнікаў лукашэнкаўскага рэжыму могуць быць непазбежнымі ў выніку перамоваў з Захадам і ЗША. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі, як правіла, вызваляе зняволеных партыямі, часта ў якасці дыпламатычнага жэсту. Апошні прыклад – прымусовая дэпартацыя ў Літву звыш 50 беларускіх палітвязняў у верасні бягучага году.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя





