Праваабаронца Наталля Гарачка-Басалыга гатова дапамагаць задармаа беларусам узнаўляцца псіхалагічна. Яна мае сертыфікат трэнера нейра-лінгвістычных праграмаваных метадаў дапамогі насельніцтву, коўчынга і энеаграмы.

Жанчына аддала сем гадоў гэтаму навучанню ў Міжнароднай акадэміі НЛП. Спрабуе стварыць фонд дапамогі толькі беларусам, бо бачыць у гэтым вялікую патрэбу, гаворыць Наталля Гарачка-Басалыга:
-Так, як нашы беларусы пакутуюць, ніхто больш не пакутуе. Бо нашы беларусы сціплыя. Яны не могуць пайсці і дабіцца. Сумленныя, усё думаюць, што можа каму горш, чым ім. Таму, я думаю, што дапамагаць буду толькі беларусам.
Наталля мае сертыфікат з залатой пячаткай. Яе ставіць сам кіраўнік Акадэміі толькі тым, хто суперздольны весці сесіі.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя