BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Наталля Васілевіч: Ціснуць на чалавека і Касцёл

Ксёндз Генрых Акалатовіч перадаў з-за кратаў вернікам вестку пра сваю справу — напярэдадні 65-годдзя, якое святар сустрэў 8 красавіка ў менскім СІЗА.

Фота katolik.life

У сваім пасланні ён распавёў пра сфабрыкаваны характар абвінавачанняў, ціск з боку сілавікоў і спробы выкарыстаць яго для дыскрэдытацыі іншых святароў. Кажа прадстаўніца ініцыятывы “Хрысціянская візія” Наталля Васілевіч:

-Гэта вельмі пазітыўна, што мы нарэшце атрымалі хаця б ідэю пра тое, у чым абвінавачвалі ксяндза Генрыха Акалатовіча, і ягоную пазіцыю па гэтай справе. Таму што да гэтага часу не было магчымасці даведацца, працэс быў закрыты. Гэтая справа цалкам сфабрыкаваная. І ніякім шпіёнам ён насамрэч не з’яўляецца, ніякай здрады дзяржаве не ажыццяўляў “на карысць Польшчы і Ватыкана”. Справа палітычная, справа скіраваная не столькі супраць айца Генрыха Акалатовіча як асобы, колькі супраць святара, прадстаўніка Рымска-Каталіцкага Касцёлу.

Ксёндз Генрых Акалатовіч – святар з Валожына – быў затрыманы ў лістападзе 2023 года і асуджаны на 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за «здраду дзяржаве». Агулам у Беларусі ў палітычным зняволенні знаходзяцца 4 хрысціянскія святары і 33 вернікі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя