У анлайн-фармаце адбыўся міжнародны вебінар “Міфы і перадузятасці як перашкода адзінству ўкраінскага праваслаўя”, арганізаваны ініцыятывай «Сафійскае братэрства».

Ад Беларусі выступіла праваабаронца Наталля Васілевіч з ініцыятывы «Хрысціянская візія». Яна правяла паралелі з сітуацыяй у Беларускай Царкве:
–Патрыярх Кірыл падтрымаў расейскую агрэсію. І ўзнікла патрэба пераасэнсавання, як ва Украіне тая Царква, якая раней была зязана з Маскоўскім патрыярхатам, далей можа існаваць ва Украіне. Гэта спарадзіла ўнутры ўкраінскага грамадства супрацьстаянне. І не хацелася б, каб у Беларусі мы прыйшлі да такой жа сітуацыі, як ва Украіне. Царкоўная арганізацыя – гэта вельмі складаны арганізм. Фактычна ўсе спробы знешнія навязаць новую форму жыцця, заканчваюцца разбурэннем гэтага арганізма.

Сярод удзельнікаў вебінара былі багасловы, праваабаронцы і спецыялісты з Украіны, Беларусі і іншых краін. Яны абмяркоўвалі, як міфы і інфармацыйны шум уплываюць на праваслаўе і чаму важна шукаць шлях да адзінства без гвалту і падзелу.
Беларускае Радыё Рацыя