BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Наталля Васілевіч: Памілаванне святароў у Беларусі — дакладна не апошняе

У Беларусі памілаваны каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Фота святароў — змучаных, схуднелых, але са светлымі ўсмешкамі — апублікавана на старонцы Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі (ККББ).

Фота Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі (ККББ).

Аналізуючы сітуацыю, праваабаронца Наталля Васілевіч з ініцыятывы «Хрысціянская візія» адзначае, што на вызваленне паўплываў цэлы шэраг фактараў:

– Безумоўна гэта прыезд арцыбіскупа Клаўдзіа Гуджэроці. Пытанне вызвалення святароў стаяла ў перамовах паміж Лукашэнкам і Ватыканам. І другі фактар – адкрыццё памежнага пераходу з Польшчай. Трэці фактар – гэта тое, што Каталіцкая царква падтрымлівае ўсталяванне дыялогу паміж Злучанымі Штатамі Амерыкі і Беларуссю і прызначэнне спецпасланніка Джона Коўла.

Праваабаронца таксама не выключае, што на фоне памілавання святароў можа разглядацца пытанне аб магчымым вызваленні журналіста і палітвязня Анджэя Пачобута.

– Магчыма, што будзе вызваленне і Анджэя Пачобута. Прыйшлося спадарыні Борыс, якая знаходзіцца ў закладніках рэжыма, даць гэтае інтэрв’ю замест Анджэя Пачобута. Магчыма ён выйдзе пад такую ўмову. Магчыма Анджэю Пачобуту патрабуецца больш часу, для таго каб яго прадставіць грамадскасці, у адпаведным выглядзе, не зусім закатаванага.

Вядома, што Генрых Акалатовіч быў асуджаны на 11 гадоў, а Анджэй Юхневіч — на 13 гадоў. У працэсе вызвалення непасрэдны ўдзел прымалі прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх касцёлаў кардынал Клаўдзіа Гуджэроці, Апостальскі нунцый у Беларусі Іньяцыа Чэфалія і старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя